Рыхтуемся да зімы

Значная ўвага была ўдзелена на планёрцы пытанням падрыхтоўкі народнай гаспадаркі раёна да ацяпляльнага сезону. Па словах намесніка старшыні райвыканкама Ігара Кісяля, на мінулым тыдні па пытаннях падрыхтоўкі да зімы сельгаспрадпрыемстваў была праведзена сумесная з упраўленнем райсельгасхарчу нарада. Запланаваныя мерапрыемствы выконваюцца згодна плану. Праўда, нарыхтоўку мясцовых відаў паліва арганізацыям, якія маюць да гэтага дачыненне, у першую чаргу ЖКГ, кіраўнік раёна загадаў паскорыць.

Алена КАРПЕНКА.