Добавлено Ср, 02/11/2011 - 09:12 by director
Рабочую нараду ў гэты панядзелак старшыня райвыканкама Міхаіл Шалкоўскі пачаў з абмеркавання пытанняў сельскай гаспадаркі. Аб справах у гэтай галіне далажыў першы намеснік старшыні, начальнік райсельгасхарчу Валерый Сяргейчык, які, у прыватнасці, адзначыў, што няўбранымі на раніцу панядзелка засталіся кукуруза на зерне і нязначная колькасць цукровых буракоў.
Добавлено Чт, 27/10/2011 - 11:49 by director
Па-ранейшаму востра ставяцца на планёрцы пытанні добраўпарадкавання, навядзення чысціні на зямлі.
Добавлено Чт, 27/10/2011 - 11:48 by director
На мінулым тыдні, як паведаміў начальнік Бабруйскага РАУС Сяргей Ільін, на тэрыторыі раёна было зарэгістравана 6 крымінальных спраў, з якіх 3 раскрыты.
Добавлено Чт, 27/10/2011 - 11:47 by director
Як паведаміў намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кісель, на сёння ўсе крыніцы цеплавой энергіі дзейнічаюць ў рабочым рэжыме. Што да забяспечанасці жыхароў раёна торфабрыкетам, то было адзначана, што да гэтага ацяпляльнага сезону дадзены від паліва пастаўлены ў 1137 домаўладанняў. У чарзе на яго атрыманне — 100 гаспадароў.
Добавлено Чт, 27/10/2011 - 11:47 by director
Улічваючы тое, што планёрка праводзілася 24-га кастрычніка, намеснік старшыні райвыканкама Тамара Рудая нагадала кіраўнікам арганізацый і ўстаноў, дзе да гэтага дня заработную плату за верасень яшчэ не выплацілі, зрабіць гэта неадкладна. Таксама Тамара Рудая нагадала з усёй адказнасцю падыйсці да выканання прагнозных паказчыкаў за 10 месяцаў года.
Добавлено Чт, 27/10/2011 - 11:46 by director
Падчас абмеркавання спраў у сельскай гаспадарцы Міхаіл Шалкоўскі нагадаў аб патрабаванні Прэзідэнта краіны — завяршыць палявыя работы да 1 лістапада. Наш раён у гэтым плане, па словах старшыні райвыканкама, не павінен стаць выключэннем.
Добавлено Чт, 27/10/2011 - 10:56 by director
Планёрка ў гэты панядзелак, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Шалкоўскі, пачалася з пытання рацыянальнага выкарыстання вулічнага асвятлення ў населеных пунктах. Па словах кіраўніка раёна, факты неэканомных адносін да бюджэтных сродкаў дапускаць ні ў якім разе нельга.
Добавлено Ср, 19/10/2011 - 09:40 by director
Паскорыць уборачныя работы, павялічыць вытворчасць малака, трымаць на кантролі выплату заработнай платы, удасканаліць і актывізаваць работу з насельніцтвам па навядзенні парадку на прысядзібных надзелах — гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваліся на рабочай нарадзе, якую ў панядзелак правёў старшыня райвыканкама Міхаіл Шалкоўскі.
Добавлено Пт, 14/10/2011 - 12:06 by director
Падчас абмеркавання надзённых пытанняў на рабочай нарадзе ў райвыканкаме, якую ў панядзелак правёў кіраўнік раёна Міхаіл Шалкоўскі, значная ўвага была ўдзелена справам у сельскай гаспадарцы, у прыватнасці ўборачным работам. Апошнія, па словах старшыні райвыканкама, павінны быць паскораны.
Добавлено Пт, 07/10/2011 - 08:21 by director
Рабочую нараду з намеснікамі старшыні райвыканкама і начальнікамі аддзелаў, старшынямі сельсаветаў, кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый раёна ў гэты панядзелак правёў першы намеснік старшыні райвыканкама Валерый Сяргейчык. Пытанні, на якіх акцэнтавалася ўвага, тычыліся надзённых праблем і задач на бліжэйшы тыдзень.